Сустрэча з аўтарамі праекта «Традыцыйны светалад беларусаў»


Колькі гадоў супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі працуюць над выдавецкай серыяй “Традыцыйны светалад беларусаў”. Пабачылі свет кнігі пра касмалогію, народную тэалогію, чалавека і зусім нядаўна - пра грамадства.

Багата ілюстраваныя трохмоўныя выданні на беларускай, рускай і англійскай мове асвятляюць асноўныя ідэі беларускай этнафіласофіі і папулярызуюць дасягненні айчыннай гуманітарнай навукі. Тэксты кнігі з’яўляюцца выдатным дапаможным матэрыялам для навучальнай і выхаваўчай працы, а таксама, знаёмства замежнікаў з беларускім светабачаннем.

Пра ідэю серыі, і чарговую кнігу распавядуць яе стваральнікі: Ірына Дубянецкая, Дзмітрый Скварчэўскі, Алена Крупадзера і мастак Максім Храпавіцкі.

21 жніўня а 19 гадзіне

Уваходны квіток – 5 рублёў.

Літаратурны мазей Максіма Багдановіча, вул. М.Багдановіча, 7а

655