Мы ў радыёэфіры

9 ліпеня вядучы навуковы супрацоўнік музея Ірына Мышкавец і вучоны сакратар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Галіна Варонава прынялі ўдзел  у праграме “Навіны культуры з Навумам Гальпяровічам”, радыёканал “Культура”.

Размова ішла пра двух выбітных беларускіх паэтаў – Максіма Багдановіча і Янку Купалу, іх узаемасувязі, творчыя стасункі і перакліканні. Таксама пагаварылі пра летнія планы музеяў, сярод якіх святы паэзіі і песні, што адбудуцца неўзабаве ў музеі Янкі Купалы, у Вязынцы (12 ліпеня) і ў мемарыяльным музеі Максіма Багдановіча “Фальварак Ракуцёўшчына” (26 ліпеня).

Спасылка на праграму: https://short-link.me/12Wts

Шчырыя словы паважанаму Навуму Якаўлевічу за запрашэнне на праграму.

Чакаем вас на Ракуцёўшчыне! Будзем рады бачыць!

190