Больш, чым проста музей

У мінулую суботу акцыю «Ноч музеяў» падтрымаў і раённы мастацкі музей імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі.

У рамках асаблівай, «начной», праграмы ў мінулую суботу работнікі раённага музея прадставілі 4 цікавыя лакацыі. На адной з іх наведвальнікаў чакалі два майстаркласы: вырабы сувеніраў-абярэгаў дэманстравала майстар народных промыслаў Свяцілавіцкага Дома рамёстваў Ала КУНІЧНІКАВА, а для дзяцей малодшага школьнага ўзросту прайшоў майстар-клас «Тауматроп» па вырабе цацак з аптычнай ілюзіяй, які правяла старшы навуковы супрацоўнік музея Вольга ЛЕЙКО.

На наступнай «станцыі» для гасцей музея была праведзена інтэлектуальная гульня «Што? Дзе? Калі?» на веданне фактаў з гісторыі нашага раёна.

На лакацыі «Дзіцячая пляцоўка» кожны жадаючы мог пагуляць у шашкі, марскі бой і паўдзельнічаць у караоке-батле.

Таксама ў ходзе праграмы былі падведзены вынікі конкурсу фатаграфій «Сэлфі ў музеі», у якім пераможцам ва ўзроставай катэгорыі 3-5 гадоў стаў выхаванец дзіцячага садзіка № 7 Станіслаў КУНЦЭВІЧ, у катэгорыі 6-17 гадоў перамагла вучаніца СШ № 1 імя М.І. Пашкоўскага Міраслава ШАГАВІК, у катэгорыі 18 гадоў і старэй – Яніна МАКАРАНКА. У заключэнні мерапрыемства для ўсіх была праведзена аглядная экскурсія па залах музея.

Кожны ў «Ноч музеяў» змог знайсці сабе цікавы занятак, але галоўнае, як прызналіся ўдзельнікі мерапрыемства, – душэўная і цёплая атмасфера разам з апавяданнямі аб нацыянальных традыцыях, якія пакінулі самыя яркія эмоцыі і
незабыўныя ўражанні.

Аліна ЦЫГАНІЙ.
Фота з архіва музея.

867